Мц 7:15-20

15Асцерагайцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай вопратцы, а ў сярэдзіне — ваўкі драпежныя. 16Па іхніх пладах пазнаеце іх. Ці збіраюць з цярноўніку вінаград або з асоту смоквы? 17Так кожнае добрае дрэва родзіць добрыя плады, а дрэннае дрэва родзіць дрэнныя плады. 18Не можа добрае дрэва радзіць дрэнныя плады, а дрэва дрэннае радзіць добрыя плады. 19 Кожнае дрэва, якое не родзіць добрага плоду, ссякаюць і кідаюць у агонь. 20 Таму па пладах іхніх пазнаеце іх.


Разважанні on Мц 7:15-20

Разважанне да Божага слова - 2025-06-25 Штодзённая малітва

Нас вызначае тое, што мы робім, і таму нашы ўчынкі альбо добрыя, альбо дрэнныя. Хрыстовымі вучнямі з’яўляюцца тыя, хто выконвае волю Айца, якую трэба распазнаваць у вялкікіх і малых справах. Паколькі Бог чакае ад нас штодзённага выканання Яго волі, то не можа быць занадта цяжка знайсці яе, выкарыстоўваючы свой розум і абставіны, у якіх мы знаходзімся. Ці імкнуся я да любові ў кожнай сітуацыі?