Мц 8:23-27

23Калі ўвайшоў у човен, былі з Ім Ягоныя вучні. 24І вось, пачалася вялікая бура на моры, так што човен накрывалі хвалі. А Ён спаў. 25Падышоўшы, яны пабудзілі Яго, кажучы: «Пане, ратуй, мы гінем!» 26А Ён сказаў ім: «Чаго вы спалохаліся, малаверныя?» Тады, устаўшы, загадаў вятрам і мору, і настала вялікая ціша. 27А людзі дзівіліся і казалі: «Хто Ён такі, што і вятры, і мора слухаюцца Яго?»


Разважанні on Мц 8:23-27

Разважанне да Божага слова - 2026-06-30 Штодзённая малітва

Вакол чоўна, у якім плылі вучні, разгулялася бура. Вада пагрозліва залівала човен, які яшчэ нядаўна быў бяспечным і добрым сродкам перамяшчэння. Цяпер гэта поле бітвы са стыхіяй. Паводзіны Езуса здзіўляюць. Ён спіць. Ён не прадухіліў буры. Ён дазволіў вучням змагацца, адчуць страх, але не пакінуў іх. Які твой досвед прысутнасці Езуса ў барацьбе і нягодах? Якімі сваімі цяжкасцямі хочаш падзяліцца з Ім у гэтай малітве?