Мц 9:35-10:1,5,6-8
35І хадзіў Езус па ўсіх гарадах і паселішчах, навучаючы ў іхніх сінагогах, абвяшчаючы Евангелле Валадарства і вылечваючы ўсялякую хваробу і ўсялякую немач.
1Паклікаўшы дванаццаць вучняў сваіх, Ён даў ім уладу выганяць нячыстых духаў і лячыць усялякую хваробу і ўсялякую немач.
5Гэтых Дванаццаць паслаў Езус, наказваючы ім: «На шлях язычнікаў не ўзыходзьце і ў гарады самарыйскія не ўваходзьце. 6Але перадусім ідзіце да загубленых авечак з дому Ізраэля. 7Ідзіце і абвяшчайце, кажучы: “Наблізілася Валадарства Нябеснае”. 8Хворых аздараўляйце, мёртвых уваскрашайце, пракажоных ачышчайце, злых духаў выганяйце. Задарма атрымалі, задарма давайце.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 9:35-10:1,5,6-8
Разважанне да Божага слова - 2025-12-06 Штодзённая малітва
Спрабую ўявіць, як гэта было – дзень па дню хадзіць з Езусам. Напэўна, Ён радаваўся, калі бачыў, што колькасць людзей павялічваецца, што людзі ўсё больш захопленыя Яго словамі і дзеяннямі.
Езус не ашкаджаў сіл. Можа, і я адчуваю жаданне наследаваць Яго ахвярнасць і шчодрасць ва ўсіх паўсядзённых справах?