Ян 12:24-26

24Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прынясе багаты плён. 25Хто любіць жыццё сваё, загубіць яго, а той, хто ненавідзіць жыццё сваё на гэтым свеце, захавае яго для вечнага жыцця. 26Калі хто служыць Мне, няхай ідзе Маім шляхам; і дзе Я, там будзе і слуга Мой. І хто Мне служыць, таго ўшануе Айцец Мой.


Разважанні on Ян 12:24-26

Разважанне да Божага слова - 2024-08-10 Штодзённая малітва

У жыцці шмат парадоксаў. Пшанічнае зерне, да прыкладу, памірае (як пазней станецца з Езусам), каб нарадзіць новае жыццё. Калі мы здолеем адмаўляцца ад нечага, то атрымаем больш вольнай прасторы для прыняцця сапраўднага дару.

Прагнасць і памнажэнне запасаў нясуць у сабе небяспеку. Мы ж добра ведаем, што не можам забраць з сабой на той свет матэрыяльныя багацці гэтага свету. Пане, дапамажы нам усвядоміць, што (Хто) наш сапраўдны скарб, (Ты!), каб мы не пагадзіліся ні на што меншае.