Ян 12:44-50
44Езус усклікнуў і сказаў: «Хто верыць у Мяне, не ў Мяне верыць, а ў таго, хто паслаў Мяне. 45І хто бачыць Мяне, бачыць таго, хто паслаў Мяне. 46Я, святло, прыйшоў на свет, каб кожны, хто верыць у Мяне, не заставаўся ў цемры. 47І калі хто пачуе словы Мае і не захавае іх, Я не суджу яго. Бо Я прыйшоў не судзіць свет, а збавіць свет. 4848 Хто пагарджае Мною і не прымае Маіх словаў, той мае сабе суддзю — слова, якое Я абвяшчаў, яно будзе судзіць яго ў апошні дзень. 4949 Бо Я казаў не ад сябе, але Айцец, які паслаў Мяне, Ён даў Мне запаведзь, што казаць і што гаварыць. 50І Я ведаю, што запаведзь Ягоная — гэта жыццё вечнае. Таму тое, што Я кажу, кажу так, як сказаў Мне Айцец».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 12:44-50
Разважанне да Божага слова - 2026-04-29 Штодзённая малітва
Святая Кацярына Сіенская казала: «Дзе мы бачым грахі, Бог бачыць слабасць». Яна разумее, што многія людзі спрабуюць рабіць усё магчымае, але недахопы і няўдачы часта перамагаюць іх. Бог бачыць сэрца і бачыць нашыя намаганні рабіць дабро, нават беспапяховыя. Божы Дух, дадзены свету з безліччу дароў, таксама прыносіць дар Божага прабачэння.
Кожны з нас перажывае моманты сумненняў, стомы, цяжару праблем. Не заўсёды лёгка знайсці выйсце з гэтых сітуацый. Езус хоча, каб мы ведалі ў цяжкія хвіліны, што менавіта ў Яго абдымках мы можам знайсці супакой, суцяшэнне і сілу. У цяжкія хвіліны мы прыходзім да Яго – у кароткай малітве сэрца, у просьбе аб дапамозе, у маўчанні. Што ты прыносіш Езусу сёння? Раскажы Яму пра гэта.