Ян 13:1-15
1Перад святам Пасхі Езус, ведаючы, што прыйшла Ягоная гадзіна перайсці з гэтага свету да Айца, палюбіўшы сваіх у свеце, дарэшты палюбіў іх. 2І падчас вячэры, калі д’ябал ужо схіліў сэрца Юды Сымонавага Іскарыёта, каб выдаць Яго, 3Езус, ведаючы, што Айцец усё аддаў у рукі Ягоныя і што Ён выйшаў ад Бога і да Бога ідзе, 4устаў з-за стала, скінуў верхнюю вопратку і, узяўшы палатно, падперазаўся. 5Потым наліў вады ў місу і пачаў абмываць ногі вучням, і выціраць палатном, якім быў падперазаны. 6Падышоў да Сымона Пятра. Той сказаў Яму: «Пане, Ты хочаш абмыць мне ногі?» 7Езус адказаў яму: «Тое, што Я раблю, Ты цяпер не разумееш, але зразумееш пасля». 8 Сказаў Яму Пётр: «Не, не абмыеш ніколі маіх ног!» Езус адказаў яму: «Калі не абмыю цябе, не будзеш мець удзелу са Мною». 99 Сымон Пётр кажа Яму: «Пане, не толькі ногі, але і рукі, і галаву!» 1010 Сказаў яму Езус: «Абмытаму трэба толькі ногі абмыць, бо ўвесь чысты. І вы чыстыя, але не ўсе». 11Бо ведаў, хто выдасць Яго. Таму сказаў: «Не ўсе вы чыстыя».
12 А калі абмыў ім ногі, апрануў вопратку сваю і зноў заняў месца за сталом, і сказаў ім: «Ці разумееце, што Я зрабіў вам? 13Вы Мяне называеце Настаўнікам і Панам, і добра кажаце, бо Я ім ёсць. 14Калі ж Я, Пан і Настаўнік, абмыў вам ногі, то і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму. 15 Я даў вам прыклад, каб і вы рабілі, як Я зрабіў вам.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 13:1-15
Разважанне да Божага слова - 2026-04-02 Штодзённая малітва
Пётр адчувае сябе нявартым прыняць такую вялікую і ахвярную любоў Езуса. Магчыма, ты таксама адчуваеш сябе нявартым гэтай любові і супраціўляешся ёй? Ці ўзгадваюцца сітуацыі, калі ты адмаўляешся прыняць праявы любові ад іншых? Езус ведаў, што было ў сэрцы Пятра, але Яго любоў да вучня заставалася безумоўнай. Перад абліччам такой любові чалавечыя грахі падобныя на адчыненыя дзверы да збаўлення.
Пане, я ведаю, што я грэшны чалавек, няварты Тваёй любові і любові іншых людзей. Але толькі любоў – мой шлях да росту і самапазнання. Дай мне сілы і дапамажы мне больш не супраціўляцца, але напаўняцца ёй і перадаваць людзям вакол мяне – як рабіў Ты.