Ян 1:35-42

35На другі дзень зноў стаяў Ян і двое з вучняў ягоных 36і, убачыўшы Езуса, які ішоў, сказаў: «Вось Баранак Божы». 37Пачулі двое вучняў яго, што ён казаў, і пайшлі за Езусам. 38А Езус, абярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, кажа: «Чаго шукаеце?» Яны сказалі Яму: «Раббі (што азначае “настаўнік”), дзе жывеш?» 39Ён сказаў ім: «Ідзіце і ўбачыце». Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і засталіся ў Яго ў той дзень. Было каля дзесятай гадзіны. 40Адным з двух, якія пачулі ад Яна пра Езуса і пайшлі за Ім, быў Андрэй, брат Сымона Пятра. 41Знайшоўшы спачатку брата свайго Сымона, сказаў яму: «Мы знайшлі Месію (гэта значыць Хрыста)». 42І прывёў яго да Езуса. Езус, глянуўшы на яго, сказаў: «Ты Сымон, сын Яна; ты будзеш названы Кефас», што азначае «Пётр», «скала».


Разважанні on Ян 1:35-42

Разважанне да Божага слова - 2025-01-04 Штодзённая малітва

Гэтыя вучні Яна прынялі блізка да сэрца ягоную пропаведзь пра Таго, Хто мае прыйсці. Цяпер, калі ён указаў ім на Езуса, яны не прамінулі сустрэцца з Ім. Адгукнуўшыся на запрашэнне «Ідзіце і ўбачыце», яны ступілі на цалкам іншы шлях, шлях наследавання Хрыста. У сённяшняй малітве кожны з нас таксама чуе «Ідзі і ўбачыш».

Адно з першых пытанняў, якое Езус задае сваім вучням: «Чаго шукаеце?» У “Духоўных практыкаваннях” святы Ігнацый падкрэслівае важнасць прагнення знайсці Бога. «Будзеце шукаць Мяне і знойдзеце, калі будзеце шукаць усім сэрцам».