Ян 14:15-21

15Калі любіце Мяне, будзеце захоўваць Мае запаведзі. 1 Я папрашу Айца, і дасць вам іншага Суцяшыцеля, каб быў з вамі навекі, 17Духа праўды, якога свет не можа прыняць, таму што не бачыць Яго і не ведае. А вы Яго ведаеце, бо Ён з вамі ёсць і ў вас будзе.

18Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас. 19Яшчэ крыху і свет ужо не ўбачыць Мяне. Вы ж бачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце. 20У той дзень пазнаеце, што Я ў Айцу Маім, і вы ўва Мне, і Я ў вас. 21Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне. А хто любіць Мяне, таго палюбіць Айцец Мой, і Я палюблю яго, і аб’яўлюся яму».


Разважанні on Ян 14:15-21

Разважанне да Божага слова - 2026-05-10 Штодзённая малітва

Праявай любові да Бога з’яўляецца слуханне слоў Езуса. Яго вучэнне змяняе чалавека, дапамагае адкрыць праўду. Паспрабуй сёння слухаць Слова ўсёй сваёй істотай…
Дух праўды хоча пранікнуць у тваё сэрца, падтрымаць у прыняцці добрых рашэнняў, быць абаронцам і заступнікам. Памятай, што Бог трымае цябе і дае Свайго Духа, каб падтрымаць у добрым выбары.