Ян 14:7-14
7Калі вы ведаеце Мяне, то будзеце ведаць і Айца Майго. І адгэтуль ужо Яго ведаеце і бачылі».
8Філіп кажа Яму: «Пане, пакажы нам Айца, і хопіць нам». 9Адказаў яму Езус: «Філіпе, столькі часу Я з вамі, а ты не ведаеш Мяне? Хто бачыў Мяне, бачыў Айца. Дык чаму ты кажаш: “Пакажы нам Айца?” 10Ці ты не верыш, што Я ў Айцу і Айцец ува Мне? Словы, што Я кажу вам, не ад сябе кажу. Айцец, які ўва Мне, Ён чыніць справы. 11Верце Мне, што Я ў Айцу і Айцец ува Мне. А калі не, то верце дзеля саміх спраў. 12Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, будзе рабіць справы, якія Я раблю, і большыя за іх зробіць, бо Я іду да Айца. 13І тое, аб чым папросіце ў імя Маё, Я зраблю гэта, каб уславіўся Айцец у Сыне. 14Калі аб чым папросіце Мяне ў імя Маё, Я зраблю гэта.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 14:7-14
Разважанне да Божага слова - 2026-05-02 Штодзённая малітва
Зноў жа, мы павінны быць удзячныя за пытанне вучня. Езус сказаў, што тыя, хто сапраўды ведае Яго, ведаюць і Айца. Але Філіп, наіўная душа, збянтэжаны: “Пане, пакажы нам Айца”. Магчыма, як і некаторыя габрэі, ён чакаў нейкага драматычнага знаку. Езус ёсць Слова Божае, выказванне Бога Айца. У сваёй асобе Езус цалкам з’яднаны з Айцом. Езус цяпер, у сваім уваскрослым Целе – Касцёле – сапраўды можа “зрабіць большыя справы за гэтыя”, дзякуючы Яго вяртанню да Айца і перадачы сваёй працы ў нашыя рукі. Маючы ў сваім распараджэнні сучасныя прылады для місіі, мы нясем вялікую адказнасць за выкананне гэтых “большых спраў”.
Ён пакінуў нас, але ўсё яшчэ з намі. Маліцца ў Яго імя – гэта не проста ўжываць Імя як талісман або абярэг. Заклікаючы імя Езуса, мы таксама цалкам атаясамліваем сябе з Яго Шляхам і Яго воляй. Перадусім гэта просьба аб дапамозе ў распаўсюджванні Яго Евангелля. І на гэтую малітву Ён абавязкова адкажа.