Ян 15:1-8
1Я — сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец Мой — вінаградар. 2Кожную галінку ўва Мне, якая не прыносіць плоду, Ён адразае, і кожную, якая дае плод, Ён ачышчае, каб давала яшчэ больш пладоў. 3Вы ўжо чыстыя дзякуючы слову, якое Я сказаў вам. 4Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас. Як галінка не можа прынесці плоду сама з сябе, калі не застанецца ў вінаграднай лазе, так і вы, калі не будзеце ўва Мне. 5Я — вінаградная лаза, вы — галіны. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён, бо без Мяне нічога не можаце зрабіць. 6Хто не застаецца ўва Мне, будзе выкінуты вон, як галіна, і засохне. Іх збіраюць і кідаюць у агонь, і яны згараюць. 7Калі будзеце ўва Мне і словы Мае ў вас будуць, прасіце, чаго захочаце, і станецца вам. 8Гэтым будзе ўслаўлены Айцец Мой, калі вы прынясеце багаты плён і станеце Маімі вучнямі.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 15:1-8
Разважанне да Божага слова - 2026-07-23 Штодзённая малітва
Як мне заставацца з Панам? Перш за ўсё праз малітву, узносячы сваё сэрца і розум да Бога кожную раніцу. Існуе сусветная супольнасць, якая выкарыстоўвае “Sacred Space” (Прастору малітвы) як спосаб трываць у Езусе і сілкавацца Ягонай прысутнасцю.
Часам мы супраціўляемся падразанню галінаў, не разумеем, што яно жыццёва неабходнае, калі прагнем новага жыцця. Сапраўды варта давяраць Божаму працэсу абразання. Божыя думкі, словы і каштоўнасці павінны выцясніць нашыя зямныя. Толькі так мы станем падобнымі да Пана.