Ян 15:12-17
12Вось запаведзь Мая, каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас. 13Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх. 14Вы сябры Мае, калі робіце тое, што Я наказваю вам. 15Я ўжо не называю вас слугамі, бо слуга не ведае, што робіць ягоны гаспадар. Я ж назваў сябрамі вас, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я сказаў вам. 16Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас
і прызначыў, каб вы ішлі і прыносілі плён, і каб плён ваш трываў. Каб Айцец даў вам тое, чаго толькі папросіце ў імя Маё. 17Гэта наказваю вам, каб вы любілі адзін аднаго
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 15:12-17
Разважанне да Божага слова - 2026-05-08 Штодзённая малітва
“Вы – сябры Мае”, – кажа Езус, гледзячы на вучняў. Сябар – той чалавек, з якім падабаецца праводзіць час, каму ты давяраеш свае самыя глыбокія сакрэты, каго “падпускаеш” вельмі блізка. Езус называе цябе сваім сябрам. Наколькі моцна ты жадаеш такіх жывых адносін з Ім? Што цябе ў такой перспектыве палохае, а што прыцягвае?
Сябар Езуса – гэта не тытул, які можна залічваць да жыццёвых дасягненняў. Адносіны з Езусам – гэта прапанова пэўнага шляху, на якім кожны крок можна рабіць у гармоніі з Яго воляй. А Ягоная воля – гэта любоў. Аб чым ты хочаш папрасіць Хрыста на заканчэнне сённяшняй малітвы?