Ян 15:18-21

18Калі свет вас ненавідзіць, ведайце, што Мяне раней за вас зненавідзеў. 19Калі б вы былі са свету, ён любіў бы вас, як сваё. А паколькі вы не са свету, бо Я выбраў вас са свету, таму свет ненавідзіць вас. 20Памятайце слова, якое Я сказаў вам: слуга не большы за свайго гаспадара. Калі Мяне пераследавалі, то і вас будуць пераследаваць. Калі слова Маё захавалі, то і вашае захаваюць. 21Але ўсё гэта будуць рабіць вам з прычыны імя Майго, бо не ведаюць таго, хто паслаў Мяне.


Разважанні on Ян 15:18-21

Разважанне да Божага слова - 2026-05-09 Штодзённая малітва

Часам Пісанне дае нам крыху ўхапіць глыбіню смутку Езуса. Абмежаванасць нашага чалавечага стану не дае ў паўнаце ведаць Айца і Яго бясконцую любоў да нас. Але горш тое, што мы не ведаем Яго так добра, як маглі б. Першыя хрысціяне, дзякуючы пазнанню любові Хрыста, былі надзвычай адважнымі і рупліва абвяшчалі сваю веру свету. Памолімся, каб і мы атрымалі ў дар хаця б часцінку іх адвагі і вернасці.