Ян 15:26-16:4 NRSVue

26 Калі прыйдзе Суцяшыцель, якога Я пашлю вам ад Айца, Дух праўды, які ад Айца паходзіць, Ён будзе сведчыць пра Мяне. 27.Але і вы сведчыце, бо вы ад пачатку са Мною.

1 Я сказаў вам гэта, каб вы не зняверыліся..2 Вас адлучаць ад сінагогі. Але прыходзіць час, калі кожны, хто заб’е вас, будзе думаць, што здзяйсняе пакланенне Богу. 3 І так будуць рабіць, бо не пазналі ні Айца, ні Мяне. 4Але я сказаў вам гэта, каб вы, калі прыйдзе іхні час, згадалі тое, што Я сказаў вам.

Я не казаў вам гэтага ад пачатку, бо Я быў з вамі.


Разважанні on Ян 15:26-16:4

Разважанне да Божага слова - 2026-05-11 Штодзённая малітва

Часам мы перажываем моманты сумневу. Сумневы – гэта нармальна, але калі мы застаёмся з імі сам-насам, яны бываюць досыць разбуральнымі. Езус просіць нас аб даверы. З кім ты мог б пагаварыць пра свае цяжкасці ў веры? Папрасі Святога Духа дапамагчы распазнаць такіх людзей у сваім атачэнні.
Самыя прыемныя моманты – поўныя радасці, любові і спакою. Аднак немагчыма, каб яны доўжыліся бясконца ў гэтым свеце, таму варта дзякаваць за іх і памятаць пра Божую працу і дары, якія прыносяць столькі суцяшэння.
Жыццё ўяўляе сабой сумесь добрых і прыгожых момантаў, звычайных, цяжкіх і вельмі балючых. Жыццё крохкае, але Езус кажа нам сёння, што мы не адны, Ён пасылае нам свайго Духа. Памолімся аб адкрытых сэрцах на Яго прыйсце.