Ян 16:20-23

20Сапраўды, сапраўды кажу вам: вы будзеце плакаць і галасіць, а свет будзе радавацца. Вы будзеце смуткаваць, але смутак ваш абернецца ў радасць. 21Жанчына, калі нараджае, смуткуе, бо прыйшла яе гадзіна. Калі ж народзіць дзіця, ужо не памятае з радасці пра боль, бо чалавек нарадзіўся на свет. 22Так і вы цяпер смуткуеце, але Я зноў убачу вас, і ўзрадуецца сэрца вашае, і радасці вашай ніхто не адбярэ ў вас. 23У той дзень вы ні пра што не будзеце ў Мяне пытацца. Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі чаго ў імя Маё папросіце ў Айца, дасць вам.


Разважанні on Ян 16:20-23

Разважанне да Божага слова - 2026-05-15 Штодзённая малітва

Звычайна лягчэй заўважыць моманты болю, чым радасці. Мы нібы лепш арыентуемся ў цемры, чым у святле.
Божа, дапамажы нам распазнаць і быць вечна ўдзячнымі за Тваю ахвяру, якая дала новае жыццё і магчымасць атрымаць спадчыну, якую Ты нам прызначыў. Дапамажы прыняць прызначэнне, дзеля якога мы былі створаны. Няхай Твой Дух учыніць нас здольнымі заўважаць радасць, калі яна пераступае наш парог і ўваходзіць у жыццё. Навучы нас такім чынам карыстацца яе прысутнасцю, каб людзі, з якімі мы кантактуем, адчулі рэальнасць Твайго Валадарства.