Ян 16:29-33
29Вучні сказалі Езусу: «Вось цяпер Ты гаворыш адкрыта і не кажаш ніякай прыпавесці. 30Цяпер мы ведаем, што Ты ведаеш усё і не маеш патрэбы, каб нехта пытаўся ў Цябе. Таму верым, што Ты прыйшоў ад Бога». 31Езус адказаў ім: «Цяпер верыце? 32Вось надыходзіць час і ўжо настаў, калі вы рассеецеся кожны ў свой бок і Мяне пакінеце аднаго. Але Я не адзін, бо Айцец са Мною. 33Гэта Я сказаў вам, каб вы мелі ўва Мне спакой. У свеце зведаеце ўціск, але будзьце адважнымі: Я перамог свет».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 16:29-33
Разважанне да Божага слова - 2026-05-18 Штодзённая малітва
Вучні часта апыналіся на “лініі агню” і, не зважаючы на запэўніванні Езуса і нават забыўшыся на відавочныя доказы, сведкамі якіх яны былі, пакуль хадзілі з Ім, зноў і зноў выказвалі досыць хісткае разуменне веры. Езус вучыў іх, выказваўся наўпрост, але яснасць тлумачэння не гарантавала, што вучні адкрыюць сэрцы на праўду. Мы ведаем, што і самі застаёмся ўпартымі і маруднымі да прыняцця слоў Езуса. Аднак просім Цябе, Пане, дапамажы глыбей зразумець і паверыць у тое, што чуем ад Цябе, і быць Тваімі сведкамі ў той культуры, у якой жывём сёння.