Ян 20:2-8

2Тады пабегла і прыйшла да Сымона Пятра і да другога вучня, якога любіў Езус, і сказала ім: «Забралі Пана з магілы, і не ведаем, дзе паклалі Яго!» 3Тады выйшаў Пётр і другі вучань, і пайшлі да магілы. 4Пабеглі абодва разам. Другі вучань пабег наперадзе хутчэй за Пятра і прыбыў да магілы першы. 5Заглянуўшы, убачыў, што ляжаць палотны, аднак не ўвайшоў. 6Тады прыйшоў услед за ім Сымон Пётр, увайшоў у магілу і ўбачыў палотны, якія там ляжалі, 7і хусту, якая была на галаве Ягонай, не з палотнамі яна ляжала, а асобна, скручаная на іншым месцы. 8Тады ўвайшоў і другі вучань, што прыбег першы да магілы, убачыў і паверыў.


Разважанні on Ян 20:2-8

Разважанне да Божага слова - 2025-12-27 Штодзённая малітва

Сёння, ва ўспамін св. Яна Евангеліста, варта паразважаць і памаліцца за людзей, якія прыходзяць у нашае жыццё з моцай ці дарам несці прамяні сонца і надзеі, калі навакольны змрок пагражае ахапіць нас. У мастацтве Ян часам паказаны як малады чалавек побач з Пятром у момант, калі старэйшаму чалавеку неабходны струмень энергіі ці энтузіязму, які падтрымаў бы яго ў хвіліну слабасці.

Можна амаль жыва ўбачыць, як яны імчаць да магілы пасля размовы з Марыяй Магдаленай. Мы ўяўляем сабе лёгкі ветрык, які дзьме на шэрыя вуголлі вакол іх сэрцаў, пакуль яны спяшаюцца наперад.