Ян 20:24-29
24Тамаш, адзін з Дванаццаці, якога звалі Блізня), не быў з імі, калі прыйшоў Езус.. 25Іншыя вучні казалі Яму: «Мы бачылі Пана!» Але ён сказаў ім: «Калі не ўбачу на руках Яго ранаў ад цвікоў і не ўкладу пальца свайго ў раны ад цвікоў, і не ўкладу рукі сваёй у бок Яго, не паверу».
26Праз восем дзён зноў былі ў доме вучні Ягоныя і Тамаш з імі. Хоць дзверы былі замкнёныя, Езус прыйшоў, стаў пасярэдзіне і сказаў: «Спакой вам!» 27Потым сказаў Тамашу: «Дай сюды палец твой і паглядзі на рукі Мае; дай руку тваю і ўкладзі ў бок Мой; і не будзь няверуючым, але веруючым!» 28У адказ Тамаш сказаў Яму: «Пан мой і Бог мой!» 29Езус сказаў яму: «Ты паверыў, таму што ўбачыў Мяне. Шчаслівыя тыя, хто не бачыў, а паверыў!»
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 20:24-29
Разважанне да Божага слова - 2026-07-03 Штодзённая малітва
Можна сабе ўявіць, як збянтэжыўся Тамаш, калі даведаўся ад астатніх, што Езус з’явіўся ім. Задумайся, што б ты адчуў на яго месцы. Усе надзеі і мары выпарыліся. Такое адчуванне, што іх нібы вырвалі ў цябе. Ты пазбаўлены святла, надзеі… а цяпер даведваешся, што падчас тваёй адсутнасці побач з апосталамі, адбыліся такія неймаверныя падзеі.
А потым няхай гісторыя разгортваецца далей. Магчыма, і ты адчуеш разам з Тамашам жаданне ўпасці на калені перад Уваскрослым. Або прывядзеш да Яго ў думках тых, хто адсутнічае, хто пакінуў супольнасць Касцёла і не ведае, як вярнуцца.