Ян 21:15-19
15Калі ж яны паснедалі, Езус кажа Сымону Пятру: «Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне больш, чым яны?» Той адказаў Яму: «Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Езус кажа яму: «Пасі ягнят Маіх». 16Зноў кажа яму другі раз: «Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне?» Ён адказаў: «Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Езус кажа яму: «Пасі авечак Маіх». 17І сказаў яму трэці раз: «Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне?» Пётр засмуціўся, што трэці раз спытаўся ў яго: «Ці любіш ты Мяне?», і сказаў: «Пане, Ты ўсё ведаеш, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Езус кажа яму: «Пасі авечак Маіх. 18Сапраўды, сапраўды кажу табе: калі ты быў маладзейшы, то падпяразваўся сам і хадзіў, куды хацеў. Калі ж састарэеш, то выцягнеш рукі свае і іншы падпяража цябе і павядзе, куды не хочаш». 19А гаварыў так, каб зазначыць, якой смерцю той уславіць Бога. І пасля гэтых слоў, кажа яму: «Ідзі за Мной».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 21:15-19
Разважанне да Божага слова - 2026-05-22 Штодзённая малітва
Сустрэча, пра якую мы сёння чытаем, – нібы эпілог, кароткі змест усяго шляху Езуса і вучняў: ад іх паклікання, праз цуды, крыж і ўваскрасенне. Езус урэшце задае найважнейшае пытанне: “Сымоне, ці любіш ты Мяне?” Ведаючы гісторыю свайго шляху з Езусам, як бы ты адказаў, калі б прагучала тваё імя ў Ягоным пытанні?
Святы Ігнацый Лаёла пісаў, што любоў праяўляецца больш у справах, чым у словах. Падумай, якія ўчынкі і адносіны найбольш выразна дэманструюць тваю любоў і адданасць Езусу.
Мы вучымся выказваць любоў усё жыццё, суправаджаючы бліжніх у іх падарожжы. Езу, Настаўнік любові, навучы мяне любіць Цябе больш…