Ян 21:20-25

20Пётр азірнуўся і ўбачыў, што за ім ідзе ўмілаваны вучань Езуса, які на вячэры спачываў на Яго грудзях і пытаўся: «Пане, хто выдасць Цябе?» 2121 Калі Пётр убачыў яго, сказаў Езусу: «Пане, а што з ім?» 2222 Езус адказаў яму: «Калі Я хачу, каб ён заставаўся, пакуль Я прыйду, што табе да таго? Ты ідзі за Мною». 2323 І разышлося гэтае слова паміж братоў, што вучань той не памрэ. Але не сказаў яму Езус, што не памрэ, але: «Калі Я хачу, каб ён заставаўся, пакуль Я прыйду, то што табе да таго?»,

24Той вучань сведчыць пра гэта і напісаў гэта. І ведаем, што сведчанне ягонае праўдзівае. 25Ёсць і шмат іншага, што ўчыніў Езус. Але, калі апісаць гэта падрабязна, то, думаю, сам свет не змясціў бы напісаных кніг.


Разважанні on Ян 21:20-25

Разважанне да Божага слова - 2026-05-23 Штодзённая малітва

Шматлікія евангельскія ўрыўкі згадваюць пра суперніцтва паміж вучнямі. Спрэчкі не заканчваюцца пасля сустрэч з Уваскрослым. І не знікаюць цудоўным чынам пасля спаслання Святога Духа. Адно гэта паказвае нам, што Езус чакае людзей не з бездакорнай асабістай гісторыяй, але з моцнай верай, чулым сэрцам і руплівасцю ў абвяшчэнні Валадарства. Магчыма, і ты з кімсьці канкуруеш? Як гэта ўплывае на вашыя адносіны?
Паколькі існуе шмат людзей, тэмпераментаў і форм пабожнасці, існуе столькі ж сцежак, якія вядуць да збаўлення. Езус шануе і любіць кожнага з нас, нават калі мы параўноўваем сябе з іншымі і зайздросцім ім. Падумай, якія твае здольнасці могуць быць карыснымі для будавання супольнасці, парафіі, Касцёла?
Праз заступніцтва святога Яна Апостала папросім аб ласцы большай прывязанасці да Пана, больш моцнай любові і веры, каб наследаваць Яго.