Ян 3:16-18
16Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае.
17Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго. 18Хто верыць у Яго, не будзе асуджаны, а хто не верыць, той ужо асуджаны, бо не паверыў у імя Адзінароднага Сына Божага.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 3:16-18
Разважанне да Божага слова - 2026-05-31 Штодзённая малітва
Бог стварыў цябе, каб падзяліцца з табой Сваім шчасцем і любоўю. Не на нейкі час, а назаўжды, на ўсю вечнасць. Адзіная перашкода для дасягнення гэтай мэты – гэта наш адыход ад Бога, наш грэх. Аднак Яго не бянтэжыць нашая няўдзячнасць. Ён настолькі клапоціцца пра цябе, што быў гатовы ахвяраваць сваім адзіным Сынам, каб вярнуць цябе і даць табе шанец вярнуцца.
Езус прыйшоў на зямлю не для таго, каб дакараць нас, прыцягваць да адказнасці і асуджаць. Езус прыйшоў, каб збавіць нас. З любові да цябе Ён прыняў крыж і дазволіў сябе бічаваць. Ён зрабіў гэта без адзінага слова пратэсту. Ці можа той, хто паводзіць сябе такім чынам, мець злыя намеры ў адносінах да цябе?
Падзякуй Богу Айцу сёння за жыццё і за Яго добрую задуму для цябе. Падзякуй Езусу за цярпенне за цябе. Падзякуй Святому Духу за тое, што Ён вядзе цябе да вечнага шчасця.