Ян 3:16-21

16Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае.

17Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго. 18 Хто верыць у Яго, не будзе асуджаны, а хто не верыць, той ужо асуджаны, бо не паверыў у імя Адзінароднага Сына Божага. 19А суд у тым, што святло прыйшло на свет, але людзі больш палюбілі цемру, чым святло, таму што ўчынкі іхнія былі ліхія. 20Бо кожны, хто чыніць зло, ненавідзіць святло і не ідзе да святла, каб не выявіліся яго ліхія ўчынкі. 21А хто чыніць праўду, ідзе да святла, каб яўнымі былі ўчынкі ягоныя, бо яны здзейсненыя ў Богу».,


Разважанні on Ян 3:16-21

Разважанне да Божага слова - 2026-04-15 Штодзённая малітва

Сёння асабліва вылучаецца радок: «Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае». Шчодрасць гэтага жэсту Айца азначае, што ў наш свет прыходзіць святло, і гэтае святло дае нам жыццё.

Бог добры, і сімвалам Ягонай дабрыні ў Бібліі часта ёсць святло. Таму тое, што робіцца ў святле, – добра, праведна і справядліва. А вось зло нам хацелася б адсунуць у забыццё – у цемру – каб ніхто не ведаў. Падумай, колькі святла і колькі цемры было ў тваім жыцці на працягу апошняга тыдня.