Ян 3:31-36

31Хто прыходзіць з вышыні, той над усімі. Хто з зямлі, той зямны, і пазямному гаворыць. Хто прыходзіць з неба, той над усімі, 32і што бачыў і чуў, пра тое сведчыць, але сведчання Ягонага ніхто не прымае. 33Той, хто прыняў Ягонае сведчанне, пацвердзіў, што Бог праўдзівы. 34Бо той, каго паслаў Бог, гаворыць словы Божыя, таму што без меры дае Бог Духа. 35Айцец любіць Сына і ўсё аддаў у рукі Ягоныя. 36Хто верыць у Сына, мае жыццё вечнае. Хто ж не верыць у Сына, не ўбачыць жыцця, але гнеў Божы застаецца на ім.