Ян 6:16-21

16Калі настаў вечар, вучні Ягоныя сышлі да мора і, 17сеўшы ў човен, паплылі на другі бераг мора ў Кафарнаум. Ужо сцямнела, а Езус не прыходзіў да іх. 18Ад моцнага ветру хвалявалася мора. 19Праплыўшы каля дваццаці пяці ці трыццаці стадыяў, убачылі Езуса, які ішоў па моры і набліжаўся да чоўна, і спалохаліся. 20Ён жа сказаў ім: «Гэта Я, не бойцеся!» 21Хацелі ўзяць Яго ў човен, але човен адразу прыстаў да берага, куды яны плылі.


Разважанні on Ян 6:16-21

Разважанне да Божага слова - 2026-04-18 Штодзённая малітва

Вялікія натоўпы, цудоўнае размнажэнне хлябоў… Калі ўсё гэта скончылася, настаў ціхі вечар. Можна меркаваць, што пасля незвычайных падзей таго дня настаў для вучняў момант адпачынку і роздуму. У нас таксама бываюць моманты, якія можна параўнаць з гэтым вечарам, своеасаблівыя прыпынкі паміж падзеямі, напоўненымі эмоцыямі, цяжкасцямі, хваляваннямі. Падумай, як ты выкарыстоўваеш гэты час адпачынку і роздуму?

Як толькі вучні хацелі ўзяць Езуса ў човен, яны прысталі да берага. Магчыма, гэта апісанне цуду, які перажылі вучні… Таксама магчыма, што час, які яны правялі з Езусам, быў настолькі незвычайным, што яны не заўважылі, калі дасягнулі процілеглага берага. Прыгожыя моманты часцей за ўсё прамінаюць імкліва, а за імі ідуць перыяды больш складаныя. Святы Ігнацый падкрэслівае непазбежнасць чаргавання станаў пакінутасці і суцяшэння. Пазбегнуць гэтага немагчыма, але заўсёды можна памятаць і рыхтавацца да зменаў.