Ян 6:35-40
35Езус адказаў ім: «Я — хлеб жыцця; хто прыходзіць да Мяне, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ніколі не будзе прагнуць. 36Але Я сказаў вам, што вы таксама бачылі Мяне, але не верыце. 37Усё, што дае Мне Айцец, да Мяне прыйдзе, і таго, хто прыходзіць да Мяне, Я не адкіну, 38бо Я сыйшоў з неба не для таго, каб чыніць сваю волю, але волю таго, хто Мяне паслаў. 39А воля таго, хто паслаў Мяне, такая, каб з усяго, што Ён даў Мне, Я нічога не страціў, але каб уваскрасіў у апошні дзень. 40Бо такая воля Айца Майго, каб кожны, хто бачыць Сына і верыць у Яго, меў жыццё вечнае. І Я ўваскрашу яго ў апошні дзень.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 6:35-40
Разважанне да Божага слова - 2026-04-22 Штодзённая малітва
Ты кажаш нам, Пане, што той, хто прыйдзе да Цябе, ніколі не будзе галодны і не будзе прагнуць. Хоць мы не бачылі Цябе асабіста, як апосталы, але можам прымаць Цябе штодня ў Эўхарыстыі. Дзякуем Табе за гэты вялікі дар і молімся аб тым, каб мы здолелі як мага паўней карыстацца ім.
«Найсвяцейшае, перапоўненае любоўю Сэрца Езуса, Ты, схаванае ў святой Эўхарыстыі, увесь час б’ешся для нас. (…) Таму я праслаўляю Цябе з усёй сваёй любоўю і пашанай, з гарачай прыхільнасцю, з самай пакорнай і рашучай воляй. О, мой Божа, калі Ты дазваляеш мне прымаць Цябе, спажываць Цябе і піць, і на нейкі час прабываеш ува мне, учыні, каб маё сэрца білася згодна з Тваім. Ачысці яго ад усяго зямнога, усяго ганарыстага і пачуццёвага, усяго жорсткага і лютага, ад усякага скажэння, усякага бязладдзя, усякай змярцвеласці. Напоўні яго Сабою настолькі, каб ні падзеі дня, ні абставіны эпохі не маглі ўстрывожыць яго, але каб у любові да Цябе і страху перад Табой яно мела спакой.» Св. Джон Генры Ньюман (DN, 26)