Mк 12:35-37
35Адказваючы, Езус сказаў, навучаючы ў святыні: «Як могуць казаць
кніжнікі, што Месія —сын Давіда? 36Сам Давід сказаў у Духу Святым:
“Сказаў Пан Пану майму: Сядзь праваруч Мяне, пакуль не пакладу ворагаў Тваіх пад ногі Твае”.
37Калі сам Давід называе Яго Панам, то які ж Ён яму сын?» І вялікі натоўп
слухаў Яго з задавальненнем.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Mк 12:35-37
Разважанне да Божага слова - 2026-06-05 Штодзённая малітва
Радаводы Езуса паказваюць, што Ён паходзіць з роду караля Давіда. Ён нарадзіўся ў Бэтлееме, месцы нараджэння Давіда. Бог выконвае абяцанне, дадзенае гэтаму вялікаму каралю Ізраэля, што Месія будзе яго нашчадкам.
Аднак Езус паказвае, што Яго місія як Месіі значна большая і тычыцца спраў, больш важных, чым палітычная перамога. Што ты ўяўляеш сабе пад валадарствам? Якіх паводзін чакаеш ад Езуса?
Езус – Валадар свету, і нам не варта спрабаваць уцягваць Яго ў кароткатэрміновыя палітычныя гульні. Ён – Пан і Збаўца ўсіх людзей, а не толькі Ізраэля. Ягоная перамога над ворагамі, згаданая ў псальме, – гэта перамога над смерцю і сатаной. Будзем прасіць Духа Святога аб добрым разуменні Пісання.