Апостальства малітвы

Кожны месяц Папа давярае малітоўную інтэнцыю сваёй Сусветнай малітоўнай сеткі, Апостальству малітвы. Гэтыя інтэнцыі, якія выказваюць занепакоенасць Папы чалавецтвам і місіяй Касцёла, прадстаўлены разам з ранішняй і вячэрняй малітвай. Запрашаем далучыцца да многіх вернікаў па ўсім свеце і маліцца разам з Папам.


Інтэнцыі Святога Айца на верасень 2026

Аб беражлівых адносінах да вады. Молімся аб справядлівым і збалансаваным распараджэнні вадой — жыццёва важным рэсурсам, каб ва ўсіх быў аднолькавы доступ да яе.

Ранішняя малітва

Божа, Стварыцелю наш, які ўчыніў гэты новы ранак, зямлю і ўсё жывое на ёй, навучы нас быць вернымі апекунамі Твайго стварэння. Пакажы, як клапаціцца пра мора, рэкі і акіяны, і абараняць незлічоныя формы жыцця, якія жывуць у вадзе. Нагадай нам, што вада – гэта святы дар, неабходны кожнай жывой істоце. Пакіруй і падкажы, як дапамагчы забяспечыць прэснай вадой усіх на планеце.

Вячэрняя малітва

Дзякую Табе, Пане, за сённяшні дзень, за маю ўпэўненасць, што Ты быў са мной, вёў і суправаджаў на кожным кроку. На парозе ночы благаславі мой сон супакоем і ціхім даверам да Цябе. Дазволь адпачыць у бяспецы, ведаючы, што калі настане новы дзень, Твая міласэрнасць зноў будзе са мной. Ідзі першым у заўтрашні дзень, благаслаўляючы не толькі мяне, але і ўсіх, чыйго жыцця я магу дакрануцца ў дарозе.